Спачатку знайдзіце папку з файламі гульні.
У Steam гэта робіцца так:
Націсніце правай кнопкай мышы на гульні
Далей левай кнопкай на "Properties"
У акенцы, якое адкрылася, перайдзіце ў "Manage" і націсніце на "Browse local files"
Калі вы карыстаецеся не англійскай версіяй Steam - спадзяюся, вы можаце здагадацца, што і куды націскаць
Мусіць з'явіцца патрэбная папка. У ёй перайдзіце ў папку "local"
Спампуйце файл з перакладам па спасылцы (імя файла - lang_bel.ini)
Закіньце гэты файл у папку "local" з папярэдняга кроку
Абярыце мову, якую хочаце замяніць. Я выбраў партугальскую (каб англійская і руская былі даступныя)
Пераймянуйце абраны файл, каб захаваць яго "на потым" (напрыклад, дадайце .backup)
Пераймянуйце lang_bel.ini каб гэты файл меў назву мовы, якую вы абралі (lang_por.ini у маім выпадку)
Запусціце гульню! (Але гэта, на жаль, не усё).
У гульні абярыце сцяжок мовы (для Партугальская гэта сцяг Бразіліі...)
Абярыце шрыфт. На жаль, толькі 2 і 3 варыянт падтрымліваюць усе беларускія літары.