Неперакладзеныя радкі
Напрыканцы гульні, на андным з экранаў, адсутнічае пераклад праз адсутнасць гэтых радкоў у файлах лакалізацыі!
Імёны персанажаў/файлаў захавання
Гульня дае Вам назваць персанажа/файл захавання па-беларуску, алі ў спіце файлаў захавання будуць адлюстроўвацца пытальнікі.
Карыстайцеся лацінкай!
Літары ў гульні
Гульня не падтрымлівае маленькае "ў", таму ў перакладзе яны замененыя на вялікае "Ў".
Нават з гэтай заменай тэкст выглядае добра.
Беларускі пераклад замяняе балгарскі!
Калі хочаце захаваць адпаведныя арыгінальную версію - пераназвіце файлы:
data\locale\langNames.properties
data\locale\mewnbase_bg.properties
Спачатку знайдзіце папку з файламі гульні.
У Steam гэта робіцца так:
Націсніце правай кнопкай мышы на гульні
Далей левай кнопкай на "Properties"
У акенцы, якое адкрылася, перайдзіце ў "Manage" і націсніце на "Browse local files"
Калі вы карыстаецеся не англійскай версіяй Steam - спадзяюся, вы можаце здагадацца, што і куды націскаць
Спампуйце архіў з перакладам па спасылцы (Імя файла - MewnBase_v1.0.1.zip )
Перацягніце папку "data" у архіве да папкі з гульнёй
Пагадзіцеся на замену 2 файлаў
Запусціце гульню і клініце на "More"
У гэтым меню абярыце "Option"
У чарговым акенцы перайдзіце ў "Language"
Абярыце беларускую мову і клікніце "Apply"
На жаль не ўсё! Зараз Вам трэба перазапусціць гульню, каб абнавіўся ўвесь тэкст.